На святкаванне Дня Волі ў Гародні было сабрана 10 000 еўра
Яшчэ ў снежні «Арт Сядзіба» абвясціла краўдфандынг на святкаваньне Дня
Волі-2019. 19 сакавіка арганізатары кампаніі #БНР101 заявілі, што
асноўная акцыя пройдзе ў Горадні 23 сакавіка. Радыё Свабода паглядзела,
колькі грошай на гэта сабралі.
На 21:45 22 сакавіка на сайце Talaka.org і праз Facebook сабралі больш 26 249 рублёў і каля 10 000 еўра. Аднак у той жа час гэта ўсяго 25,8% неабходнай сумы. Краўдфандынг працягваецца.