Меркель заявіла, што не мае «ніякіх ілюзій» адносна мінскага пагаднення

Па словах канцлера Германіі, на шляху да вырашэння ўкраінскага крызісу застаюцца «вялікія перашкоды».



merkel_minsk.jpg

Не варта мець ілюзій адносна мінскіх дамоўленасцей, бо для вырашэння канфлікту на ўсходзе Украіны ёсць вялікія перашкоды. Пра гэта заявіла пасля перамоваў у Мінску канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. «Цяпер у нас ёсць пробліск надзеі, мы дамовіліся аб комплекснай рэалізацыі мінскіх пагадненняў. Але павінны быць яшчэ зробленыя канкрэтныя крокі, і наперадзе многа перашкодаў. Аднак у цэлым, я магу сказаць, што тое, чаго мы ўжо дамагліся, дае значна большую надзею, чым калі б мы не дамагліся нічога. Такім чынам, можна сказаць, што гэтая ініцыятыва была вартай», — сказала канцлер.