Мінабароны РФ: НАТА рыхтуецца да буйнамаштабнага ўзброенага канфлікту з Расіяй


Паўночнаатлантычны альянс рыхтуецца да буйнамаштабнага ўзброенага канфлікту з Расіяй, заявіў намеснік міністра абароны РФ Аляксандр Фамін на брыфінгу для вайсковых аташэ і прадстаўнікоў пасольстваў замежных дзяржаў, акрэдытаваных у Маскве, піша interfax.by.

Карыкатура Сяргея Ёлкіна для dw.com

Карыкатура Сяргея Ёлкіна для dw.com


«Вайсковае будаўніцтва блока цалкам перанацэленае на падрыхтоўку да буйнамаштабнага ўзброенага канфлікту высокай інтэнсіўнасці з Расіяй», — сказаў Фамін.
Ён падкрэсліў, што ў дактрынальных дакументах НАТА апошніх гадоў, напрыклад, у ваеннай стратэгіі НАТА 2019 года, Расійская Федэрацыя наўпрост, «без якіх-небудзь эківокаў вызначана ў якасці галоўнай крыніцы пагроз кааліцыйнай бяспекі».
Пры гэтым, адзначыў Фамін, «Рымская дэкларацыя да гэтага часу застаецца ў сіле».
«У ёй, у прыватнасці, вызначана, што Расія і альянс не разглядаюць адно аднаго як праціўніка. Гэтая ўстаноўка была пацверджана на саміце Рады Расія-НАТА ў 2010 годзе ў Лісабоне», — нагадаў намеснік міністра абароны РФ.
Паўночнаатлантычны альянс штогод праводзіць тры дзясяткі буйных вучэнняў, на якіх адпрацоўваецца вядзенне вайны супраць Расіі, паведаміў Фамін.
«Штогод блокам НАТА праводзіцца 30 буйных вучэнняў, у ходзе якіх адпрацоўваюцца сцэнары вядзення ваенных дзеянняў супраць Расіі. У рамках вучэбна-баявых мерапрыемстваў асаблівая ўвага надаецца стварэнню ўдарных груповак ля межаў нашай краіны. У прыватнасці, у траўні-чэрвені бягучага года праведзена серыя вучэнняў "Дэфендэр юроп-2021" з перакідкай са Злучаных Штатаў Амерыкі і Заходняй Еўропы на "ўсходні фланг" войскаў узмацнення колькасцю да 40 тысяч чалавек», — сказаў Фамін.
Пры гэтым ён нагадаў, што «асноватворны акт Расія-НАТА» 1997 года прадугледжвае адмову дзяржаў блока «вырашаць задачы калектыўнай абароны шляхам дадатковага пастаяннага размяшчэння істотных баявых сіл».
«Аднак у цяперашні час ва Усходняй Еўропе на бесперапыннай аснове падтрымліваецца прысутнасць каля 13 тысяч вайскоўцаў нерэгіянальных дзяржаў блока. Адпаведныя фарміраванні маюць на ўзбраенні каля 200 танкаў, 400 браніраваных машын, 50 гармат і больш за 30 самалётаў і верталётаў», — адзначыў Фамін.
Ён таксама нагадаў, што пад ціскам Белага дома кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін-удзельніц НАТА на саміце ў Вялікабрытаніі ў 2014 годзе прынялі абавязацельствы давесці да 2024 года аб'ёмы нацыянальных асігнаванняў на абарону да 2% ВУП пры адначасовым выдзяленні не менш за 20% на закупку ўзбраення і правядзенне навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ.
У выніку рэалізацыі названага рашэння сукупныя выдаткі саюзнікаў на ваенныя патрэбы ў 2021 годзе дасягнулі $1 трлн. 174 млрд. Гэты паказчык перавышае ваенны бюджэт РФ больш чым у 18 разоў. За апошнія шэсць гадоў рост асігнаванняў альянса склаў $ 278 млрд. (31%), а калі лічыць з 1997 года — то $715 млрд., гэта значыць, рост у два з паловай разы, адзначыў намеснік міністра абароны.