У Расіі знішчылі 38 тон гранатаў і груш, увезеных з Беларусі
На мінулым тыдні на палігоне ЦБА ў Смаленскай вобласці знішчылі больш за 38 тон гранатаў і груш, увезеных у Расію з Беларусі.
Аўтамабілі з садавінай затрымалі, калі яны рухаліся з боку Беларусі ў аб'езд афіцыйных фітасанітарных пастоў. Супрацоўнікі Рассельгаснагляду ўстанавілі, што 20,2 тон гранатаў і 18,5 тон груш перавозіліся без суправаджальных дакументаў, у тым ліку без фітасанітарных сертыфікатаў.
Перавозчыкаў, грамадзян Беларусі, прыцягнулі да адміністрацыйнай
адказнасці, а груз знішчылі, паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляду Бранскай,
Смаленскай і Калужскай абласцей.
Паводле reform.by.