Лукашэнка дапускае пагрозу незалежнасці толькі з эканамічных прычынаў
Пагроза незалежнасці Беларусі можа паўстаць толькі па эканамічных прычынах. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 70-й гадавіне вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка выступіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 70-й гадавіне вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Фота БелТА
«Але я заўжды казаў і кажу: ніякія полчышчы сёння не ў стане разбурыць нашу краіну, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Калі і паўстане хоць нейкая пагроза незалежнасці
нашай краіны, то толькі па эканамічных прычынах».
«Таму, калі мы хочам, каб нашы дзеці і ўнукі жылі на сваім кавалку зямлі, мы павінны закласці гэты падмурак, чаго б нам гэта не каштавала. Ніякія полчышчы, ніякія танкі, ніякія самалёты
не ў стане сёння паставіць нас на калені — нават у адзіночку нас, беларусаў. Усё залежыць ад нас», — падкрэсліў Лукашэнка.