ЛНР хоча забраць сабе ўсю Луганскую вобласць. І пагражае Украіне, каб яна сыйшла

Віцэ-спікер парламента ЛНР запатрабаваў ад Украіны адвесці войскі да адміністрацыйнай мяжы Луганскай вобласці, паведамляе РБК.

lnr_na_karte_luganskoy_oblasti.jpg

«Наша тэрыторыя — уся Луганская вобласць, мы паклічам Украіну добраахвотна адвесці войскі, інакш будуць прынятыя меры», — заявіў ён.

Нагадаем, што раней паведамлялася, што Расія прызнае незалежнасць ДНР і ЛНР у цяперашніх межах, а гэта значна меней за тэрыторыю Данецкай і Луганскай абласцей (гл. фота). Выглядае, што апетыты самаабвешчаных рэспублік растуць.