Каза, карова, дыскатэка: як зладзіў пікет беларускі фермер

Увечары 25 кастрычніка незвычайны перадвыбарчы пікет правёў у Гомелі кандыдат у дэпутаты па Юбілейнай акрузе №31 Юрый Ганцэвіч.

Юрый Ганцэвіч

Юрый Ганцэвіч

За гандлёвым цэнтрам каля шматкватэрных дамоў у мікрараёне «Волатава» фермер зладзіў дыскатэку. Прычым, сучасныя моладзевыя хіты пад светламузыку гучалі з прычэпа трактара. А побач, на газоне, стаялі на прывязі каза і карова.
Дзясяткі людзей з навакольных дамоў прыйшлі паглядзець на незвычайны пікет, многія — з дзецьмі. Малыя гулялі з жывёламі, кармілі іх, а ў гэты час кандыдат у дэпутаты камунікаваў з дарослымі.

korova_piket_1.jpg

Фермер патлумачыў, што хацеў павесяліць людзей, і распавёў, што плануе праводзіць падобныя пікеты і ў іншых мікрараёнах Гомеля, якія ўваходзяць у акругу, па якой ён балатуецца. Яго супернік — кандыдат ад улады, кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля Віталь Уткін.
naviny.by