Карпянкоў: усе задачы можна выканаць толькі з Божай дапамогай

У суботу, 30 кастрычніка, у вайсковую частку 3214 прывезлі абраз Божай Маці Жыровіцкай, паведамілі ў эфіры СТБ.

9172e9ce_cd97_49e3_aab3_5e48e958e617.jpg

Святары адслужылі малебен, а затым кожны з вайскоўцаў унутраных войскаў мог прыкласціся да абраза.
«Велізарнае духоўнае і ідэалагічнае мерапрыемства. Шмат важных і адказных задач выконваюць унутраныя войскі, органы ўнутраных спраў. Нашы ўсе намеры, задачы накіраваныя на карысць нашай Радзімы, Рэспублікі Беларусь. Каб выканаць іх і якасна, і дакладна, і правільна, іх можна выканаць толькі з Божай дапамогай — з блаславення, з абароны, з пажадання», — пракаментаваў мерапрыемства намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.
Ён таксама адзначыў, што ва ўнутраных войскаў «даўнія і вельмі плённыя ўзаемаадносіны і супрацоўніцтва» з праваслаўнай царквой.