Як мінскі хвост круціць крамлёўскім сабакам
Міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў зрабіў сёння некалькі цікавых заяваў аб створаным Лукашэнка крызісе з мігрантамі на межах з краінамі Еўрасаюза.
Вінаватыя, па Лаўрову, апынуліся «заходнія краіны, уключаючы NАТО і краіны Еўрасаюза». Гэта называецца «валіць з хворай галавы на здаровую», піша расійскі тэлеграм-канал «Сярпом па».
Любая рыторыка ўладаў Расіі і спробы адхіліцца ад Лукашэнкі не працуюць. Усе разумеюць, што беларускі кіраўнік — кліент Масквы, «малодшы» і не зусім адэкватны ад страху «брат», рэжым якога існуе за кошт Расіі.
Таму за ўсё, што робіць Лукашэнка, як унутры сваёй краіны, душачы сваіх грамадзян, так і ў дачыненні да знешняга свету, адказнасць нясе Пуцін.
Вось, кажучы словамі Лаўрова, «адкуль ногі растуць».
Нельга не адзначыць на гэтым прыкладзе і нізкі прафесійны ўзровень расійскай дыпламатыі, пазначаны заявамі яго кіраўніка.
Замест таго каб адмовіцца ад падтрымкі шантажу Лукашэнкі, спыніць плынь мігрантаў праз «краіну — чальца Саюзнай дзяржавы», міністр Лаўроў выклаў карты, прадэманстраваў, як мінскі «хвост» у які ўжо раз крутануў велізарным, лапавухім маскоўскім «сабакам».
Прычым, гэта ў лепшым выпадку. А ў горшым — паказаў Еўрасаюзу, што крызіс з мігрантамі — сумесная акцыя ўладаў Беларусі і Расіі. І накіроўваецца ён Крамлём.