Італія не хоча акрэдытоўваць Анатоля Глаза ў якасці амбасадара Беларусі
Пытанне аб прызначэнні Глаза паслом цягнецца ўжо некалькі месяцаў.
Прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза не хочуць акрэдытоўваць новым беларускім амбасадарам у Італіі.
Пытанне аб прызначэнні Глаза паслом цягнецца ўжо некалькі месяцаў — яго кандыдатура не вітаецца Рымам. У святле падзей, якія адбываюцца ў Беларусі, і закрыцця для беларускіх авіякампаній паветранай прасторы ЕС італьянскі бок імкнецца выконваць асцярожнасць у адносінах з Мінскам.