Гандаль палітвязнямі зноў пачынаецца?

Адразу некалькі крыніц нам паведамілі, што на бліжэйшых сустрэчах у Брусэлі і Страсбургу можа быць паднятая тэма адмены некаторых санкцый узамен на вызваленне некаторых палітвязняў.

_cihi_supraciu___lipen_2021___belarus___pahne_czabor__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg

Кулуарныя перамовы пра адмену санкцый узамен на вызваленне вязняў, а лічы гандаль палітвязнямі, вядуцца ўжо не першы месяц.

Вядома, што час ад часу з’яўляюцца прапановы сярод лабістаў і тых, хто агучвае іх жаданні, то зняць санкцыі з экспарту калійных угаенняў, то дапусціць беларускіх спартоўцаў да ўплывовых міжнародных спаборніцтваў. То, як можа быць гэтым разам, зняць санкцыі з "Белавіа".

Некалькі нашых крыніц ў асяроддзі дэмакратычнай апазіцыі і ў структурах ЕС паведамляюць, што на бліжэйшай сустрэчы ў Стасбургу, а таксама ў  Брусэлі, якая пачнецца ўжо заўтра, плануеца абмеркаванне з прадстаўнікамі ЕС якраз зняццё санкцый з “авіяцыі”. Маўляў, ёсць сігналы з боку беларускіх уладаў, што ўзамен могуць вызваліць кагосьці з палітвязняў.

Каго канкрэтна могуць вызваліць, кто гэтыя сігналы перадае прадстаўнікам апазіцыі, дакладна не вядома. Гэтак жа як і не вядома, чаму з такой рэгулярнасцю менавіта ў перыяды найбольшай няўстойлівасці рэжыму Лукашэнкі і яго памагатых з’яўляюцца такія інцыятывы.

Хочацца спадзявацца, што нягледзячы на лабістаў, на некаторыя інтарэсы еўрапейскіх бізнесменаў і на шчыраванне асобных груп сярод беларускай грамадскасці, роўна як і на ўсе спробы беларускіх спецслужбаў, прадстаўнікі ЕС і ЗША больш не стануць на тыя ж граблі. Як гэта ўжо не аднаразова адбывалася.

Гандаль палітзняволенымі не толькі ганебны, але яшчэ і вельмі шкодны для будучыні Беларусі. Ён не толькі на невызначаны тэрмін закансервуе існуючы ў Беларусі рэжым, нават, калі ім не будзе кіраваць Лукашэнка, але яшчэ і зробіць раскол у дэмакратычнай супольнасці больш глыбокім.