Дзяржсакаратар Саюзнай дзяржавы: Сёння няма размовы пра адзіную валюту Расіі і Беларусі
Дзяржсакаратар Саюзнай дзяржавы Дзмітры Мезенцаў заявіў, што, нягледзячы на дамову аб Саюзнай дзяржаве, у якой абазначаны выхад на адзіную валюту, аб гэтым цяпер гаворкі няма. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу «Россия 1». Таксама Мезенцаў адзначыў, што сёння і расійскі, і беларускі рубель захоўваюць сваю ўстойлівасць, піша «Наша Ніва».
«Між тым выхад на адзіную валюту дазволіць Саюзнай дзяржаве забяспечваць сумесны кантроль фінансаў і спыняць адмыванне і вывад грошай, — адзначыў Мезенцаў. — Асобная карта прысвечана выкарыстанню нацыянальных плацёжных сістэм, якія неабходна ўдасканальваць».
У дадатак Мезенцаў заявіў, што цяпер рыхтуецца сімволіка для
Саюзнай дзяржавы.
«Што тычыцца сімволікі для Саюзнай дзяржавы, мы над гэтым
працуем, — распавёў Мезенцаў. — Мы бачым аб’ядноўваючы сімвал, які неабходны».
Ён дадаў, што сімволіка можа хутка з’явіцца на сумесных
дакументах. Але як яна будзе выглядаць, не ўдакладніў.
Нагадаем, у чацвер Лукашэнка і Пуцін падпісалі 28 саюзных праграм. Што ў іх, невядома.