Ціханоўская заклікала нарвежскага партнёра «Беларуськалія» Yara прыпыніць кантракт і дапамагчы страйкоўцам
Былы кандыдат у прэзідэнты напісала ліст гендырэктару Yara International Свейну Торы Холзетэру.
Святлана Ціханоўская заклікала нарвежскага партнёра «Беларуськалія» Yara прыпыніць кантракт і дапамагчы страйкоўцам. Яна напісала ліст гендырэктару Yara International Свейну Торы Холзетэру.
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі выказала падзяку за пазіцыю супраць гвалту, у падтрымку народа Беларусі і страйкоўцаў на «Беларуськаліі». Аднак, нягледзячы на спробы Yara наладзіць дыялог з топ-мэнэджментам «Беларуськалія», узровень рэпрэсій расце. Паколькі кіраўніцтва калійнага камбінату працягвае запалохваць рабочых, Святлана Ціханоўская лічыць, што Yara павінна прыпыніць або перагледзець кантракт з беларускім партнёрам.
Паколькі на дадзены момант больш за 130 рабочых у стачцы,
Ціханоўская заклікала Yara стварыць Фонд дапамогі страйкоўцаў. Гэта стала б
прыкладам для іншых заходніх фірмаў, якія маглі б стварыць Міжнародны фонд
салідарнасці з беларускімі рабочымі, піша прэс-служба беларускага палітыка.