«Будзем патрабаваць тлумачэнняў». Ва ўкраінскай партыі адрэагавалі на сустрэчу яе дэпутата з Лукашэнкам

Сустрэча дэпутата «Слугі народа» з Аляксандрам Лукашэнкам — яго асабістая ініцыятыва, ён не прадстаўляе Украіну. Фракцыя запатрабуе ад яго тлумачэнняў, паведаміў LIGA.net намеснік кіраўніка фракцыі Аляксандр Карніенка.

_3r0d9.jpg

Ён сказаў, што Шаўчэнка не быў дэлегаваны партыяй «Слуга народа», МЗС або офісам прэзідэнта на правядзенне якіх-небудзь перамоў з афіцыйнымі асобамі Беларусі. Шаўчэнка таксама не ўваходзіць у склад парламенцкай дэлегацыі ў Беларусі.

«Адпаведна, усе сустрэчы, якія ён праводзіць або будзе праводзіць, з'яўляюцца яго асабістай ініцыятывай. Ён дзейнічае як прыватная асоба, а не прадстаўнік дзяржавы», — сказаў Карніенка.

«Чакаецца, што фракцыя будзе патрабаваць ад спадара Шаўчэнкі тлумачэнняў па яго вяртанні», — сказаў Карыненка.

Украіна не прызнае Лукашэнку легітымным прэзідэнтам Беларусі.

У снежні 2020-га Шаўчэнка сустракаўся з Андрэем Савіных, а ў лютым 2021-га пахваліўся візітам на «Усебеларускі народны сход».

Паводле «НН».