Пентагон: Расія сабрала на мяжы з Украінай больш войск, чым у 2014 годзе
Расія сабрала на мяжы з Украінай больш войск, чым у 2014 годзе, заявіў прэс-сакратар Пентагона Джон Кірбі. Ён адзначыў, што сітуацыя выклікае сурʼёзны непакой, паведамляе «Свабода».
Кірбі дадаў, што заяўленая мэта знаходжання войскаў —
вучэнні — не выглядае відавочнай.
Напярэдадні кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль
заявіў, што Расія, паводле яго звестак, сканцэнтравала 150 тысяч сваіх
вайскоўцаў на мяжы з Украінай і ў акупаваным Крыме.
«І гэта найвялікшае перамяшчэнне расійскіх войск каля
ўкраінскіх межаў за ўвесь час», — адзначыў ён.