БСДП адмовілі ў правядзенні сямі пікетаў у Мінску

Мінскія актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) паведамляюць, што мясцовыя чыноўнікі адмовілі ім у правядзенні пікетаў.

bsdp_sciag_nieba_505.jpg


У афіцыйных адказах паведамляецца, што адмова звязаная з іншымі мерапрыемствамі, якія мясцовая ўлады запланавала правесці ў гэтыя дні ў запланаваны сацыял-дэмакратамі час.
Пікеты мусілі адбыцца 3, 4, 5, 8, 9, 10 і 11 лістапада ў Кіеўскім скверы на пляцоўцы каля фантану. Сацыял-дэмакраты збіраліся прыцягнуць увагу органаў дзяржаўнай улады да пагаршэння сацыяльна-эканамічных умоваў жыцця грамадзян і пастаяннага зніжэння рэальных даходаў насельніцтва ва ўмовах росту коштаў на тавары і паслугі. Таксама яны хацелі звярнуць увагу на адсутнасць структурных рэформаў у палітыцы і эканоміцы.
euroradio.fm