Брусель прызнаў прысутнасць расійскіх войскаў на Данбасе
Еўрасаюз на афіцыйным узроўні прызнаў прысутнасць расійскіх войскаў на Усходзе Украіны.
Фота з сайта www.racyja.com
Здарылася гэта толькі праз два гады пасля пачатку там вайсковых дзеянняў.
Выглядае на тое, што ў Еўрасаюзе канчаткова адмаўляюцца ад трактоўкі падзеяў на Данбасе, як да „руху ўзброеных сепаратыстаў”. У „Афіцыйным часопісе ЕС”, паведаміў пра ўнясенне ў „чорны спіс” некаторых расійскіх высокапасадоўцаў і вайскоўцаў з фармулёўкай „за ўдзел у падтрымцы размяшчэння расійскіх войскаў ва Украіне” і „за ўдзел у фармаванні і рэалізацыі вайсковай кампаніі Расіі ва Украіне”.
Такая фармулёўка ў афіцыйных дакументах Еўрасаюза сустракаецца ўпершыню. Змена рыторыкі наконт вінаватых у вайсковых дзеяннях на Данбасе можа быць звязана з больш жорсткай палітыкай Еўрасаюза да Расійскай Федэрацыі. „Афіцыйны журнал ЕС” з’яўляецца ўрадавым бюлетэнем Еўрасаюза, дзе публікуюцца прававыя дакументы, што маюць абавязковую сілу.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рац