Ва Украіне дзяржслужбоўцам забаранілі крытыкаваць улады
Украінскі ўрад абавязаў дзяржслужбоўцаў устрымлівацца ад публічнай крытыкі органаў улады і службовых асоб.
Пра гэта гаворыцца ў пастанове Кабміна "Аб зацвярджэнні Правілаў этычных паводзін дзяржаўных служачых" № 65 (рэдакцыя ад 2016/02/11).
Адзначаецца, што прыняцце акта ўводзіць адзіныя абавязковыя патрабаванні да стандартаў этычных паводзін, годнасці ў дзейнасці дзяржаўных службоўцаў, а таксама будзе спрыяць недапушчэнню ціску з боку прадстаўнікоў бізнесу або палітычных сіл на службовых асоб дзяржаўных органаў.
Гаворка ідзе пра тое, што службоўцы павінны прытрымлівацца наступных прынцыпаў: служэнне дзяржаве і грамадству; годныя паводзіны; прыстойнасць; лаяльнасць; палітычная нейтральнасць; празрыстасць і падсправаздачнасць; добрасумленнасць.
Пры гэтым лаяльнасць, як пераканы ўрад, прадугледжвае:
- добрасумленнасць па выкананні рашэнняў Рады, прэзідэнта, кабінета міністраў і дзяржаўнага органа, у якім працуе дзяржаўны служачы, незалежна ад сваіх уласных перакананняў і палітычных поглядаў;
- устрыманне ад любых праяваў публічнай крытыкі дзейнасцi дзяржаўных органаў, іх службовых асоб;
- карэктнае стаўленне да кіраўнікоў і супрацоўнікаў дзяржаўнага органа пры выкананні дзяржаўным служачым сваіх абавязкаў.
Адзначаецца, што за парушэнне гэтых правілаў дзяржслужачых чакае дысцыплінарная адказнасць згодна з законам.
Паводле “Уніан”