Брэст. Дымавая шашка як пратэст анархістаў (відэа)
У Брэсце анархісты зладзілі акцыю пратэсту супраць сілавікоў. Яны кінулі дымавую шашку на тэрыторыю ГУБАЗ.
Анархісты называюць гэта сімвалічнай акцый, якую яны правялі "супраць рэпрэсій, якія здзяйсняюць супрацоўнікі ГУБАЗ у дачыненні да палітычных актывістаў і іх блізкіх".
"Не сакрэт, што ад карных органаў пакутуюць, у тым ліку і тыя, хто проста спачувае анархісцкаму руху, — тлумачаць анархісты сваю акцыю на сайце revbel.org. — Таксама мы выказваем салідарнасць з усімі анархістамі, якія падвяргаюцца ціску беларускіх сілавікоў. Мы заклікаем усіх да актыўнага супраціву і не цярпець моўчкі".