Беларусь выкрыла двух замежных шпіёнаў

Беларусь абвясціла персонамі нон-грата двух замежных шпіёнаў, паведаміў сёння раніцай Валерый Вакульчык.

maxresdefault_52.jpg

Беларусь абвясціла персонамі нон-грата двух замежнікаў за шпіянаж. Пра гэта сёння, 5 кастрычніка, паведаміў журналістам старшыня КДБ Валерый Вакульчык, перадае БЕЛТА.

Па словах Валерыя Вакульчыка, на гэтым тыдні двух чалавек, замежнікаў, у Беларусі "абвясцілі персонамі нон грата". Ён не ўдакладніў, грамадзянамі якой краіны яны з'яўляюцца. Старшыня КДБ адзначыў, што шпіянаж звязаны са знешняй палітыкай.

Таксама Вакульчык не ўдакладніў, ці пакінулі замежнікі Беларусь.

Персонамі нон-грата абвяшчаюцца супрацоўнікі дыпламатычных місій. У адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах 1961 года, дзяржава, што высылае дыпламатаў, можа не паведамляць прычыны, па якіх прынята такога рашэння.

Паводле www.belta.by, meduza.io