Беларусь і Кітай усталёўваюць бязвізавы рэжым
Беларусь і Кітай усталёўваюць бязвізавы рэжым. Адпаведнае міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавы рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў падпісана сёння ў Ціндао, перадае БЕЛТА.
Дакумент заключаны па выніках перамоў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Ад беларускага боку подпіс пад пагадненнем паставіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
Нагадаем, раней візы для беларусаў адмянілі ў аўтаномны кітайскі раён Ганконг і востраў Хайнань.
Консульскі збор за аднаразовую візу ў кантынентальны Кітай складаў 30 даляраў, а шматразовая гадавая віза абыходзілася беларусам у 90 долараў ЗША.
У цяперашні час у Беларусі дзейнічае бязвізавы рэжым для арганізаваных турыстычных груп з Кітая, таксама кітайскія грамадзяне пры наяўнасці шэнгенскіх візаў могуць скарыстацца пяцідзённым бязьвізавым рэжымам.
Паводле tut.by