Андрэй Бастунец: Ціхая інфармацыйная вайна даўно ўжо ідзе
Ціхая інфармацыйная вайна паміж Мінскам і Масквой даўно ўжо ідзе. Так кажа старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.
І нядаўняя высылка карэспандэнта расійскага Першага канала з Беларусі — гэта толькі нязначны яе элемент.
Наперадзе перадвыбарчы перыяд, а ў адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі разумеюць, які вялікі ўплыў расійская інфармацыя прастора мае на беларусаў.
Ужо пачалося — перакідванне тэмамі ды абвінавачваннямі, — кажа Андрэй Бастунец.
— Тэма каронавіруса — гэта і ёсць нерв адносінаў з Масквой, бо мы бачым, што пазіцыя ўладаў Беларусі і Расіі адрозніваюцца. Пры гэтым беларускія ўлады якраз на гэта звяртаюць увагу, ціснуць і кажуць, што вось мы абралі адзіна правільную пазіцыю, што мы лепш за ўсіх захоўваем памяць аб Вялікай перамозе. Гэта пэўныя шпількі ў бок Крамля, якія звязаныя са шмат якімі палітычнымі і эканамічнымі праблемамі.
Расійскія інфармацыйныя каналы, найперш
тэлебачанне, падчас электаральных кампаній ствараюць правакацыйныя матэрыялы
пра Лукашэнку. Напрыклад, у 2010 годзе — гэта была серыя фільмаў на тэлеканале
НТВ — «Хросны бацька», пяцісерыйны фільм-расследаванне, дзе вельмі жорстка
крытыкавалі кіраўніка Беларусі. Паводле экспертаў, такія рэчы робяцца толькі з
санкцыі Крамля. Беларускае Радыё Рацыя
www.racyja.com