Анатоль Лябедзька: Пабудуем новае, захаваем лепшае

Аб'яднаная грамадзянская партыя — за ўступленне Беларусі ў Еўрапейскі саюз пры захаванні стратэгічнага партнёрства з Расийскай Федэрацыяй.



kanferencyja_agp5.jpg

Мы за пакрокавую стратэгію”, — адзначыў у інтэрв'ю сайту epramova.org лідар АГП Анатоль Лябедзька. Паводле яго, першы крок — гэта еўрапейскія каштоўнасці: роўнасць усіх перад законам, незалежны суд, празрысты бюджэт і свабодны распаўсюд інфармацыі. Другі крок — гэта еўрапейскія стандарты:

Наша мэта — фінская сістэма адукацыі, шведская сістэма аховы здароўя, пенсійная сістэма Германіі, высокія еўрапейскія заробкі. АГП прытрымліваецца асноўнага прынцыпу — пабудуем новае, захаваем лепшае

На практыцы гэта азначае, што з Расіяй не будзе ні газавых, ні малочных войнаў, а будуць партнёрскія адносіны. “Разам з тым мы прапануем абсалютна іншую якасць узаемаадносін з Еўрасаюзам”, — дадаў Анатоль Лябедзька.

Беларускае Радыё Рацыя