Амбасадар Расіі: Дарожныя мапы па інтэграцыі амаль узгодненыя, засталася ўсяго адна
Колькасць няўзгодненых дарожных мап інтэграцыі эканомік Расіі і Беларусі скарацілася да адной, паведамляе газета «Беларусы і рынак».
Пра тое, што засталася толькі адна няўзгодненая мапа інтэграцыі, распавёў амбасадар Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў: «Засталася толькі адна», — заявіў ён.
Паводле слоў Лук'янава, ёсць ужо і канкрэтныя планы па рэалізацыі дамоўленасцей.
«Там шырокая палітра сфер і галін супрацоўніцтва. У тым ліку і па лініі рэгіёнаў», — адзначыў амбасадар Расіі.
Цікава, што 31 траўня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заяўляў, што Мінску і Маскве засталося ўзгадніць дзве саюзныя праграмы з 28, якія тычацца мытна-падатковай і нафтагазавай сфер. Паводле яго слоў, спрэчкі цяпер вядуцца пра часавыя рамкі: што павінна пачаць працаваць раней ці ўсё адначасова.