Амбасада ЗША ў Беларусі прыпыняе працу

Увесь персанал амбасады пакінуў Беларусь.

twitter.com/USAmbBelarus

twitter.com/USAmbBelarus


«Саўдзел Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны прадэманстраваў, што рэжым страціў магчымасць суверэннага прыняцця рашэнняў. Беларускія ўлады зрабілі шэраг варожых крокаў, у тым ліку вымушанае скарачэнне штата, закрыццё USAID і амерыканскага культурнага цэнтра ў Мінску, каб абмежаваць магчымасць амбасады ЗША ў Беларусі працаваць з беларускім народам і прасоўваць інтарэсы Амерыкі», — напісала спецпасланнік ЗША ў Беларусі  Джулі Фішэр. Яна дадала, што ЗША працягваюць падтрымліваць беларускі народ.
Як паведамляе Дзярждэп, рашэнне прынятае з меркаванняў бяспекі ў сувязі з несправакаваным і неапраўданым нападам расійскіх войскаў на Украіну. Дзярждэп таксама дазволіў добраахвотны ад'езд персаналу і чальцоў сем'яў супрацоўнікаў амбасады ў Маскве.