Зорка польскай паэзіі ў кнігарні «логвінаЎ» — 8 кастрычніка

8 кастрычніка (аўторак) – прэзентацыя кнігі аднаго з найяскравых сучасных паэтаў Польшчы Рышарда Крыніцкага «Дакрануцца».



dakranucca.jpg

З удзелам аўтара, а таксама перакладчыка Андрэя Хадановіча. «Галерея Ў» і кнігарня «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-й. Уваход – вольны.

У цэнтры Мінску ў кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37а) на сталай аснове адкрываецца «Польская шафа» – вялікая паліца з польскімі кнігамі на польскай і беларускай мовах. Сучасныя і класічныя, дарослыя і дзіцячыя, дэтэктывы і фантастыка, – падыходзь і набывай, ці проста чытай. Акрамя гэтага, цэлы кастрычнік раз на тыдзень на розных культурных пляцоўках Мінску будуць адбывацца літаратурныя, музычныя і тэатральныя імпрэзы, з удзелам паэтаў, музыкаў і актораў з Польшчы і Беларусі.