Здымкі фільма па гульні «Тэтрыс» пачнуцца ў 2017 годзе
Прадзюсер фільма, заснаванага на культавай гульні «Тэтрыс», Лоўрэнс Касанофф і кітайскі медыямагнат Бруна Ву заявілі, што здымкі карціны пачнуцца ў 2017 годзе, паведамляе Deadline.

Фота: http://gamelayer.ru/
На вытворчасць фільма плануецца выдаткаваць каля 80 мільёнаў даляраў. Стужка, анансаваная ў 2014 годзе, павінна стаць «эпічным навукова-фантастычным трылерам», галоўныя ролі ў якім выканаюць акцёры з Кітая і ЗША. За візуальныя эфекты будзе адказваць прадзюсар Дэйн Алан Сміт, які працаваў над «Гульнёй тронаў», «Аблівіянам» і «Гары Потэрам і Дарамі смерці».
Гульню «Тэтрыс» вынайшаў ў 1984 годзе маскоўскі праграміст Аляксей Пажытнаў.
Паводле daily.afisha.ru