Запрашаем на «Свята Роднай Мовы»!
22 лютага (нядзеля) на двух прасторных паверхах бізнэс-клубу «Imaguru» (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4) адбудзецца вялікае «Свята Роднай Мовы». Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які, з ініцыятывы UNESCO, традыцыйна адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.
Ужо традыцыйна ў Беларусі апошнія дні лютага прысвечаныя роднай мове. Ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.
У гэтым годзе каманда «Арт Сядзібы» і культурніцкая пляцоўка «Беларуская Прастора» вырашылі сабраць шматлікія беларускамоўныя творчыя ініцыятывы, моўныя курсы, бізнес-праекты, вытворцаў сувеніраў і паштовак, цікавых музыкаў і адметных творцаў разам на «Свяце Роднай Мовы».
Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы.
Свята пачнецца 22 лютага ў 14.00 і разгорнецца на двух паверхах бізнэс-клубу «Imaguru» (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4).
Кошт квіткоў: 30 тысяч. Дзецям да 12 гадоў уваход вольны.
Квіткі можна будзе набыць у касе бізнес-клубу «Imaguru» ў дзень мерапрыемства на ўваходзе ў будынак. Журналістам, відэа-аператарам і фатографам па папярэдняй акрэдытацыі ўваход вольны. Кантакты для акрэдытацыі: +375 29 782-88-81, artsiadziba@gmail.com.
Праграма «Свята Роднай Мовы»
1. Прэзентацыйна-гандлёвая зона (1 паверх, хол)
Увесь дзень:
— кнігі, падарункі, сувеніры, пачастункі ды паштоўкі ад беларускіх рамеснікаў, арганізацый і вытворцаў: Symbal.by, Prastora.by, Etno Manufaktura, V-ART-@, Liatris, Veterica Craft, Беларускія капкейкі, Tutpletut.com, Ганчарная майстэрня, Revival Crafts Studio, Таварыства беларускай мовы, выдавецтвы «Логвінаў»,«Паперус», «Галіяфы» ды іншых;
— забавы ад анімацыйнай каманда «Вясёлы Шляхцюк» (вядучы Васіль Грыбоўскі і дудар);
— літаратурна-музычныя выступы з прэзентацыямі ўласных кнігаў ад лепшых пісьменнікаў Беларусі.
Па часе:
14.00 – 14.10 — урачыстае адкрыццё «Свята Роднай Мовы»;
14.10 - 14.50 — прадстаўленне ўдзельнікаў Свята, тавараў і вырабаў, прэзентаваных у гандлёвай зоне;
14.40 – 14.50 — прэзентацыя новай беларускамоўнай настольнай гульні «Казачнік»;
14.50 – 15.00 — кампанія «Прастора Бай» прадставіць новы брэнд адзення Bializna.by са слоганам «Апранахі са значэннем!»;
15.00 – 17.00 — Дзіцячая праграма:
— выступ тэатру-студыі «Зялёны Яблык» з пастаноўкай «Мой сябра Анёлак» паводле Арцёма
Кавалеўскага і Змітра Вайцюшкевіча і пастаноўкай «Явар і каліна» паводле Уладзіміра Караткевіча;
— Леанід Дранько-Майсюк з «Вершамі пра Хомку» і вершамі з кнігі «Цацачная крама»;
— батлейка «Мама Му» ад Святланы Бень;
— літаратурна-музычная праграма ад Аксаны Спрынчан, Яраша Малішэўскага і іхняй дачкі Альжбеты;
— Алена Масла запросіць у дзівосны свет беларускай казкі;
— Серж Мінскевіч з дзіцячымі песнямі і казкамі.
17.00 – 17.10 — пекар-самародак Кастусь Ларкоў з Верхнядзвінску пачастуе смачнымі пірагамі, якія адмыслова прыгатуе і прывязе на Свята, ды правядзе майстар-клас па ўпрыгожванні пірагоў;
17.10 – 17.30 — выступ беларускамоўнай каманды КВЗ з БДЭУ «Сыны Маркса»;
17.30 – 21.00 — літаратурная-музычная праграма:
— прэзентацыя выданняў Уладзіміра Арлова «Краіна Беларусь» і «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае» з магчымасцю атрымаць
аўтограф;
— выступ Віктара Марціновіча, аўтограф-сесія і міні-аўкцыён з апошніх асобнікаў рамана «Мова», магчымасць зрабіць сэлфі з аўтарам;
— прэзентацыя кнігі Алеся Плоткі «Байсан» і сімвала «Vieršnica»;
— выступ Змітра Вішнёва;
— выступы бардаў Змітра Бартосіка, Таццяны Матафонавай, Эдуарда Акуліна, Сержа Мінскевіча, Уладзіміра Дрындрожыка, Змітра
Захарэвіча ды іншых.
2. Музычна-забаўляльная зона (2 паверх, хол)
Увесь дзень:
— выстава плакатаў Уладзіміра Крукоўскага на моўную тэматыку;
— беларуская музыка, забавы і конкурсы.
Па часе:
14.10 – 14.30 — прэзентацыя выставы плакатаў Уладзіміра Крукоўскага;
14.30 – 15.00 — лекцыя Насты Кухарэнкі «Гістарычны агляд народных танцаў беларусаў»;
15.00 – 16.00 — занятак для пачаткоўцаў па беларускіх народных танцах ад Насты Кухарэнкі і Студэнцкага
этнаграфічнага таварыства;
Парад моўных курсаў і ініцыятыў:
16.00 – 16.30 — праграма ад літаратурна-мастацкага праекту «Litara-A»,
16.30 – 16.50 — беларускамоўны стэндап ад Юрася Кірдуна;
16.50 – 17.10 — прэзентацыя праектаў і выданняў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны;
17.10 – 18.00 — праграма ад моўных курсаў «Моваведы»;
18.00 – 18.10 — прэзентацыя ад Цэнтра славянскіх моў і культур курсаў беларускай мовы для дзяцей і кнігі
«Урокі-крокі для беларусікаў»;
18.10 – 18.30 — Агучка-шоў ад Алеся Снега.
Музычная праграма:
18.30 - 19.00 — Спеўны сход з Сяргеем Доўгушам;
19.00 – 19.30 — гурт «Vuraj» прадставіць новы праект «Harmonic Style» — лепшыя народныя хіты з двух рэгіёнаў Беларусі – Палесся і Поўначы;
19.30 - 20.00 — гурт «YAMAYA»;
20.00 – 20.30 — гурт «Крама»;
20.30 – 21.00 — супольны праект лідара гурта «Порт Моне» Аляксея Варсобы і Ірэны
Катвіцкай «Варсоба&Катвіцкая»;
21.00 – 22.00 — Паліна Рэспубліка.
3. Адукацыйная зона (2 паверх, канферэнц-зала «Nordic»)
Па часе:
14.10 – 15.00 — майстар-клас ад Наталлі Гамаюнавай і Валянціны Слюнчанкі па вырабу паштовак-выцінанак;
15.00 – 16.00 — Праграма ад Falanster.by: прэзентацыя «Як Вікіпедыя можа палепшыць беларускую мову», майстар-клас па дадаванню артыкула ў Вікіпедыю з падрабязнымі тлумачэннямі.
16.00 – 17.00 — Праграма ад Infarmatyka.org. Тэматыка выступаў: Навуковая дзейнасць і вышэйшая асвета на беларускай мове ў матэматыцы. Развіццё беларускамоўнай кібернетычнай навукі на сусветным узроўні. Асветніцкая праграма ўніверсітэцкай адукацыі ГА Інстытута матэматыкі і кібернетыкі і Міжнароднага гуманітарна-эканамічны ўніверсітэта (Украіна). Гісторыя ГА Інстытута матэматыкі і кібернетыкі, яго навуковая дзейнасць.
17.10 – 18.00 — VІІІ Усебеларуская дыктоўка з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ад Таварыства беларускай мовы;
18.00 – 21.00 — Моўныя сустрэчы з Вінцуком Вячоркам і Пётрам Садоўскім.
4. Гульнявая зона (2 паверх, калідор)
Увесь дзень:
— прэзентацыя новай беларускамоўнай настольнай гульні «Казачнік»;
— асобную гульнявую зону з беларускамоўнымі настолкамі цягам усяго Свята арганізуе моладзевая супольнасць «Знайдзі Сваіх!»
5. Фота-відэа зона ў студыі «Форвард» (2 паверх, фота-відэа студыя)
Увесь дзень:
— фатаграфуемся ў спецыяльна створаным інтэр’еры ў межах акцыі «Віншуем па-беларуску» і публікуем свае фоткі пад хэштэгам #нашамова;
— чытаем свае ўлюбёныя беларускія вершы на камеру для літаратурна-мастацкага праекту «Litara-A».
Афіцыйны хэштэг свята — #нашамова.
Пазначайце яго ў сацыяльных сетках разам з вашымі фотаздымкамі і паведамленнямі датычнымі беларускай мовы і «Свята Роднай Мовы».
Праграма Cвята не канчатковая — будзе ўдакладняцца і дапаўняцца ў гэтай публікацыі. Сачыце за апошнімі навінамі таксама ў падзеях ва «Укантакце» і ў Фэйсбуку.
Далучайцеся таксама да тыднёвай акцыі #нашамова, якую «Арт Сядзіба» прымеркавала да «Cвята Роднай мовы» і Міжнароднага дня роднай мовы.
З 14 па 22 лютага кожны жадаючы можа прыйсці ў «Арт Сядзібу» (Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, 4 паверх, оф. 430) з 10.00 да 20.00 і ўзяць сабе паштоўку. Атрымаўшы паштоўку трэба зрабіць фотаздымак з ёю і з хэштэгам акцыі #нашамова размясціць яго ў сваіх сацыяльных сетках.
Таксама далучайцеся да літаратурнага флэшмобу #нашамова. Ідэя заключаецца ў тым, каб запоўніць сацыяльныя сеткі творамі беларускіх літаратараў. Размяшчайце на вашых старонках любімыя беларускамоўныя вершы ці цытаты з фотаздымкамі аўтара і хэштэгам #нашамова, як гэта ўжо робяць іншыя.