Запрашаем на канферэнцыю “Паўстанне 1863 году і яго значэнне для Беларусі”
З нагоды 150-годдзя ад пачатку паўстання 1863 года, і 175-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі запрашае на канферэнцыю “Паўстанне 1863 году і яго значэнне для Беларусі”.
Улічваючы шматлікія спробы прарасійскіх ідэолагаў і гісторыкаў ачарніць паўстанне і выкрасліць асобу Кастуся Каліноўскага з беларускай нацыянальнай гісторыі, надзвычай актуальным становіцца ўшанаванне памяці паўстанцаў. Неабходна годна адзначыць юбілейную дату паўстання як важнага кроку да станаўлення беларускай нацыі і незалежнасці Беларусі.
Мэта канферэнцыі — асвятленне паўстання 1863 году: аналіз яго вынікаў і значэння для народа Беларусі.
Плануюцца выступленні лектараў з дакладамі:
Астапенка А. “Кастусь Каліноўскі: чалавек і герой”.
Запрудскі І. “Зшальмаваны Кастусь Каліноўскі”.
Кіштымаў А. “Першая рэйкавая вайна”.
Лаўрэш Л. “Пасля паўстання”.
Мельнікаў І. “Польскае” паўстанне з беларускім характарам”.
Тарас А. “Действия повстанцев в Северо-Западном крае”.
Хільмановіч Ул. “Паўстанне 1863 г.: стэрэатыпы”.
Шулаеў А. “Вексеалогія паўстання”.
Валахановіч А. “Паўстанне Каліноўскага на Койданаўшчыне”.
Ильин А. “Кобринская шляхта в восстании”.
Лыч Л. “Уплыў паўстання на культуру Беларусі”.
Цітоў В. “Каліноўскі як ідэолаг паўстання”.
Шалькевіч В. “Каліноўскі як стваральнік ідэалогіі паўстання”.
Бачышча Ю. “Кастусь Каліноўскі ў друкаванай спадчыне”
На пачатку канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя выдадзенага зборніка дакладаў.
Канферэнцыя пройдзе ў Мінску 23 сакавіка 2013 года аб 11.00 у сядзібе БНФ па адрасе вул. Чарнышэўскага, 3.
Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі