Выстава славутага мастака ў Падляшскім музеі

Прафесар Анджэй Струміла прадстаўляе сваю творчасць у выяўленчым мастацтве, сцэнаграфіі, фатаграфіі ды літаратуры. Выстава ахоплівае некалькі вялікіх залаў у беластоцкай Ратушы, кожная з якіх прысвечаная іншай тэматыцы і творчаму кірунку



img_1543.jpg

Мастак з задавальненнем прыгадвае, што нарадзіўся ў Вільні, а бацька і дзед яго паходзяць з Мінску. І пры гэтым трохі шкадуе, што беларускай тэматыкі ў яго працах — няшмат.

Анджэй Струміла:

Трошкі сорамна мне, што я не магу паказаць творы, якія я зрабіў адмыслова для Беларусі. Але ёсць і вершы, адрасаваныя да Беларусі і праілюстраваныя мною, яны сабраныя ў кнізе, якая называецца “Паэты Польшчы аб краіне саветаў”. Але я маю сувязі з Менскам, з Гародняй. Карыстаючыся гэтай магчымасцю, перадаю вітанні маім беларускім сябрам і жадаю гэтай краіне ўсяго найлепшага.

Анджэй Струміла нарадзіўся ў 1927 годзе ў Вільні, цяпер жыве на Сувальшчыне. Мае каля 120 індывідуальных выставаў у розных краінах свету. Аматар Азіі ды арабскіх коней, аўтар некалькіх зборнікаў паэзіі ды філосаф. Выстава славутага мастака ў беластоцкай Ратушы будзе працаваць да 23 сакавіка наступнага году.

img_1517.jpg

img_1521.jpg

img_1525.jpg

img_1526.jpg

img_1531.jpg

img_1532.jpg

img_1537.jpg

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара