Вялікі тэатр запрашае на канцэрт да юбілею Станіслава Манюшкі
24 красавіка пройдзе канцэрт, прысвечаны 195-годдзю з дня нараджэння Станіслава Манюшкі.
![zahruziennoje7.jpg zahruziennoje7.jpg](/img/v1/news/full/zahruziennoje7.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У камернай зале ім. Л.П. Александроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру оперы і балету Рэспублікі Беларусь 24 красавіка пройдзе канцэрт, прысвечаны 195-годдзю з дня нараджэння аднаго з найбуйнейшых кампазітараў-рамантыкаў XIX стагоддзя Станіслава Манюшкі.
У праграму канцэрту ўключаныя вакальная лірыка С. Манюшкі і фрагменты яго оперных твораў — як знакамітых, так і не вельмі вядомых. Сюжэтны ход, прыдуманы аўтарамі праграмы, дасць гледачам
магчымасць памарыць і ўбачыць кампазітара рэальным жывым чалавекам — творчым, разнабаковым, з выдатным пачуццём гумару і самаіроніі.