Усе цікавосткі «Ракаўскага фэсту»

25 жніўня ў Ракаве, у трыццаці кіламетрах на захад ад Мінска, у чацвёрты раз пройдзе фестываль «Ракаўскі фэст».

fest_2019____a4_new__1_.jpg


Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус “сталіцы кантрабандыстаў”.
 У праграме фестывалю:
- выступленні 30 калектываў і артыстаў з Польшчы, Літвы, Аўстрыі і Беларусі;- прэзентацыя беларускай, польскай, габрэйскай і літоўскай культур;  
- адкрыццё выставы даваенных фотаздымкаў і артэфактаў "Паўсядзённае жыццё напярэдадні вайны”;- "Зямля і неба Фэрдынандa” — выстава, прысвечаная Ф.Рушчыцу ў галерэі ДУА «Ракаўская дзіцячая школа мастацтваў”;- адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар рамана “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” Сяргея Пясецкага. Госці фэсту даведаюцца, хто ж ён, "Каханак Вялікай Мядзведзіцы?” і пазнаёмяцца з новай легендай Ракава. А апынуўшыся каля мемарыялу, асабліва пасля заходу сонца, кожны атрымае асаблівыя ўражанні;
- кірмаш “Горад майстроў”;
- лакацыя “Fashion style па-беларуску” (выстава-продаж, паказы, інтэрактыў);
- прадстаўленне тэхнікі Слуцкіх і Кракаўскіх паясоў Пшэмыславам Замбжыцкім. Мануфактура “Персіяна” (Польшча, г.Варшава);
- “Эка-двор” (выстава-продаж, майстар-класы);
- дзіцячая пляцоўка з інтэрактыўнымі гульнямі і конкурсам малюнкаў крэйдай на асфальце;
- літаратурны падворак “Чытаем разам вершы беларускіх паэтаў”;
- інтэрактыўная пляцоўка “Карагод” (танчым і спяваем разам);
- “Кулінарны батл”;
- квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”;
- бясплатныя экскурсіі па Ракаву;
- прэзентацыя кнігі “Фердынанд Рушчыц – грамадзянін Непадлеглай”;
- мастацкі пленэр.
Госці фестывалю змогуць паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні краін, прадстаўленых на фестывалі, і акунуцца ў непаўторную атмасферу полікультурнага мястэчка.
Хэдлайнеры фестывалю – гурт “Volski” (Беларусь) і “Tekla Klebetnica” (Польшча).