У гурта «Гарадскі вал» выйшаў сінгл з правакатыўнай назвай

Сінгл «Адмарозкам, Даўнам, Закаханым» — гэта свежы студыйны запіс песень «Дваровая» і «Падляшша» на вершы Антона Рудака.

49617462_330426564478430_4095156286289608704_n.jpg

Першая — чадзіць атмасферай непакорлівых нулявых, рыкае бела-сіне-белымі аўтазакамі і кліча на сход (выпускнікоў). Другая — распавядае пра мала вядомы факт несанкцыянаванага сепаратызму на фестывалі “Басовішча”, бэдтрыпы беларускай вучнёўскай моладзі за мяжой і няўдалую спробу сімбіёзу фольку і заалогіі. Музыкі лічаць, што сінгл без сумневаў будзе цікавы найшырокаму колу інтэрнэт-спажыўцоў, хейтэраў і троляў традыцыйнай беларускай арыентацыі, сабакаводам, нарколагам і супрацоўнікам РАУСаў ніжэйшага звяна.