У Беларусі выпусцілі музычны зборнік у падтрымку сусветнага акіяну
Мінскі лейбл Ezhevika выпусціў дабрачынны музычны зборнік «V
Miracle: Music for Oceans», у якім прынялі ўдзел 16 праектаў з беларусі,
Расіі, Швецыі, Канады, ЗША, Італіі, Аўстрыі і Вялікабрытаніі.
Сродкі, атрыманыя з продажаў, будуць накіраваныя на карысць НКА www.SeaLegacy.org. Іхняя місія - стварыць здаровыя і жыццяздольныя акіяны для сябе і для ўсей планеты. Заснавальнікамі арганізацыі з'яўляюцца фатографы National Geographic Пол Ніклен і Хрысціна Мітермайер.
Стваральнік кампіляцыі Канстанцін Кур'янаў кажа: "Зона камфорту не мусіць сканчацца на парозе свайго дома ці на мяжы Беларусі. Мы ўсе грамадзяне свету і нясем адказнасць за ўсю планету, у тым ліку за акіяны. Гэта нават класна, што, знаходзячыся ў Мінску, за некалькі тысяч кіламетраў ад бліжэйшага акіяну, можна прыносіць карысць прыродзе і на іншым канцы свету".
Спампаваць ці паслухаць альбом можна тут.
Паводле greenbelarus.info.