У чым моц Матылькоў?
18 кастрычніка ў "Арткінатэатры" адбудзецца аўтарскі вечар беларусскага рэжысера-дакументаліста Рамана Раманава. Можна будзе пабачыць фільм: "Моц Матылькоў".
18 кастрычніка ў 19.00 у мінскім «АРТкінатэатры» (пр-т Дзяржынскага, 104, ст.м. Пятроўшчына) паказам фільма «Моц Матылькоў» рэжысёра Рамана Раманава стартуе другі сезон пазнавальна-забаўляльнага праекта «СВАЁ КІНО». Глядзім і абмяркоўваем сучаснае незалежнае беларускае кіно.
У чым моц Матылькоў? У зачаравальным танцы.
Гэта фільм пра незвычайныя тэатры, у якіх у якасці акцёраў удзельнічаюць людзі з асаблівасцямі. Тэатр для іх — як святло, якое іх вабіць і прыцягвае. Гэта адзіны лад жыцця, у якім яны не маюць абмежаванняў, таму што для творчасці ніякія «АЛЕ» не маюць значэння.
Глядач мае магчымасць акунуцца ў жыццё гэтай супольнасці і адчуць сапраўднае каханне, запал, адкрытасць і сілу людзей, якім, здавалася б, ужо няма на што спадзявацца ў гэтым жыцці.
Фільм здымаўся з удзелам тэатральных труп з Літвы, Польшчы, Украіны і Беларусі.
«Моц Матылькоў»
Рэжысёр: Раман Раманаў
Беларусь, 2017г.
Хронаметраж: 40 хвілін.
Што такое «СВАЁ КІНО»?
«СВАЁ КІНО» — гэта пазнавальна-забаўляльны праект, у якім аўтары знаёмяцца з гледачом, гледачы вучацца разбірацца ў кіно. Праект пакажа вам «50 адценняў жыцця», такую Беларусь вы яшчэ не ведаеце, вас чакае кіно нетрывіяльнае, якаснае і своеасаблівае.
Паказы праекта «Сваё Кіно» праходзяць штомесяц на працягу ўсяго года ў камфартабельным сучасным кінатэатры.
Вядучы паказу «СВАЁ КІНО»:Аляксей СТРЭЛЬНІКАЎ — журналіст, тэатральны крытык, піша пра сучасную драматургію, тэатр і танец. Знаўца тэатральнай кухні і ўплываў, тэарэтыкі мастацтва Бертольда Брэхта ў Беларусі. Аўтар і вядучы праграмы “Ремарка” («Рэмарка»). Каардынатар беларускай праграмы Міжнароднага тэатральнага форуму “ТЕАРТ”. Арганізатары і партнёры праекта:
Арткинотеатр, Цэнтр сучаснай культуры "Бягучы Чарапаха"/Running Turtle, СВАЁ КIНО: Любiм i глядзiм, Леанід Каліценя, Наталля Бружнік