У цэнтры Гродна з'явіліся інфармацыйныя стэнды на беларускай мове

На вуліцах Элізы Ажэшкі і Савецкай з’явіліся новыя аб’екты гарадской геалакацыі.

dsc_0109.jpg

На інфастэндах размешчана карта цэнтральнай часткі горада з указаннем помнікаў гісторыі і культуры, месцаў грамадскага харчавання, гатэляў, парковак, банкаў і іншых устаноў, карысных для турыстаў і гасцей горада.
Надпісы на стэндах зробленыя на беларускай мове і прадубляваныя беларускай лацінкай. Акрамя гэтага ўмоўныя знакі на карце расшыфраваныя на трох мовах: беларускай, англійскай і кітайскай. 


racyja.com