Talaka.by размясціла праект беларускай хрысціянскай азбукі

На краудфандынгавай платформе Talaka.by пачаўся збор сродкаў на выданне беларускай хрысціянскай азбукі «Чытанка-маляванка».

azbuka.png


Кіраўніцтва «Талакі» прыняла рашэнне зняць забарону на размяшчэнне рэлігійных праектаў і падтрымаць збор сродкаў на выданне «Чытанкі-хрысціянкі» пасля кансультацый з экспертамі. Праект можна паглядзець і падтрымаць тут.
Нагадаем, тыдзень таму прадстаўнікі «Талакі» адмовіліся размяшчаць гэты праект, спаслаўшыся на яго «рэлігійнасць». У выніку грамадскага абурэння кіраўніцтва платформы перагледзела сваё рашэнне.
«Дзякуй Талаке і асабіста дырэктару Яўгену Клішэвіч за разуменне і дапамогу. Мы ўдакладнілі ўсе моманты і цяпер можам прыступаць да збору сродкаў, — кажа кіраўнік праекта «Беларуская хрысціянская азбука» Вольга Севярынец. — Цяпер усе жадаючыя могуць ахвяраваць грошы на выданне і атрымаць у падарунак кнігу і спецыяльныя падарункі — магніты з літарамі азбукі і вершамі».
Нагадаем, аўтар вершаў для «Беларускай хрысціянскай азбукі» — паэт Кастусь Севярынец, малюнкаў — Аляксандра Дзежыц. У кніжцы-размалёўцы 68 старонак.
krynica.info