Сёння Маладзёжны тэатр распачынае сезон камедыяй Клода Манье (фота)

«Новы Час» наведаў прэс-паказ новай пастаноўкі «Маладзёжнага тэатра», паводле знакамітай п'есы Клода Манье «Эрміна». Гледачы ж пабачаць яе сёння ўпершыню пад назвай «Новы раман майго мужа».



Гэта камедыя вядомага французскага драматурга, сцэнарыста і актора Клода Манье толькі ў Парыжы была згуляная больш за тысячу разоў, і нязменна збірала аншлагі (варта таксама прыгадаць фільмы «Джо» і «Оскар» з Луі дэ Фюнэсам паводле Клода Манье).

Лёгкую, непрадказальную, а месцамі абсурдысцкую камедыю паставіла рэжысёрка Таццяна Аксёнкіна. Спектакль атрымаўся дасціпны, густоўны і з добрым прыстойным гумарам, у традыцыях французскай камедыі сярэдзіны мінулага стагоддзя.