Руж Янг выступіць у «жывым кутку» музея Азгура

22 красавіка ў аўтарскім праекце Леаніда Нарушэвіча "Жывы куток" прыме ўдзел Руж Янг з праграмай "Вясновы Detox".

ruzh_jang_vesennii_detox__3985__.jpg


Руж Янг — кампазітар, спявачка, паэт, аранжыроўшчык, педагог па вакале, актрыса. Уладальніца крышталёвага лірычнага сапрана, убранага ў самабытнае электроннае гучанне. Універсальнасць голаса дазваляе Руж Янг эксперыментаваць з рознымі напрамкамі і стылямі як у музыцы, так і ў паэзіі, ніколі не спыняючыся ў пошуках новага ўнікальнага гуку, слова. Творчая мова Руж Янг — гэта вобразнасць і абстракцыя, выяўленыя ў самой даступнай музычнай форме — песні.


Канцэртную дзейнасць Руж Янг вядзе з 2008 года. З тых часоў было выпушчана 5 музычных альбомаў, у якіх Руж Янг праявіла сябе як мультыінструменталіст: кампазітарам, выканаўцам, аранжыроўшчыкам і аўтарам слоў у песнях з'яўляецца яна сама. Плёнам сумеснай творчасці Руж Янг з рознымі калектывамі Мінска сталі два альбомы з утрыманнем духоўнай харавой музыкі і беларускай абрадавай песні. У 2017 годзе Руж Янг выпусціла міні-альбом "Астралогія Любові", дзе на першым плане аказаліся эксперыменты ў такіх актуальных электронных стылях як сінці-поп, дрым-поп, індзі-поп.