Рэстаўрацыя Сынковіцкай царквы працягваецца
Да 20 жніўня на рэстаўрацыі Сынковіцкай царквы-крэпасці Зэльвенскага раёна будзе працаваць мастак Алесь Пушкін і 9 мастакоў-валанцёраў са Слоніма.
Па словах Алеся Пушкіна, ужо адрастаўравана 1/3 храма. Выяўлены на сценах старажытнай царквы розныя надпісы, лічбы. Напрыклад, бачны год 1596. Надпісы па-стараславянску. Таксама чытаецца выраз "Unia Rom" і іншыя.
Фота аўтара