Прэзентацыя “дзеяслоўскай” рок-анталогіі

3 (трэцяга) чэрвеня ў 19.00 у мінскім паб-клубе "Графіці" (зав. Калініна, 16) адбудзецца музычная прэзентацыя Анталогіі перакладу рускай рок-паэзіі ў часопісе “Дзеяслоў”. Уваход вольны.

У імпрэзе ўдзельнічаюць:

Вольга Гронская, Уладзімір Дрындрожык, Фёдар ДАРАФЕЙ Жывалеўскі, Анатоль Івашчанка, Юры Несцярэнка, Барыс Пятровіч, Арцём Сітнікаў, Раман Яраш ды іншыя.

Прагучаць пераклады песняў Андрэя Макарэвіча, Барыса Грэбеншчыкова, Віктара Цоя, Ягора Летава, Юрыя Шаўчука, Эдмунда Шклярскага і інш.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”