Памёр «Таранціна ад літаратуры»

Ва ўзросце 59 гадоў памёр вядомы шатландскі пісьменнік-фантаст Іэн Бэнкс.



benks.jpg

Іен Бэнкс

У красавіку 2013 года Бэнкс абвясціў пра тое, што хворы неаперабельным відам рака і наўрад ці пражыве больш за год. У сувязі з гэтым пісьменнік абвясціў пра тое, што спыняе публічную дзейнасць і прысвячае сябе вандроўкам па свеце і камунікаванню з блізкімі. Ход хваробы ён апісваў на сваім сайце (http://www.iain-banks.net/). 
 

Самыя вядомыя кнігі Бэнкса — «Асіная фабрыка» і «Вароніна дарога». Ён таксама пісаў навукова-фантастычныя раманы ў жанры космаоперы. У яго свеце фізічныя хваробы пераможаны, а кампутары перасягнулі па разумнасці чалавека.

Бэнкс нарадзіўся ў 1954 годзе ў горадзе Данфермлін, на паўночным захадзе ад Эдынбурга. Шырокая вядомасць прыйшла да яго ў 1984 годзе пасля публікацыі рамана «Асіная фабрыка».

У 2008 годзе газета The Times уключыла яго ў спіс 50 найбольш вялікіх пісьменнікаў другой паловы XX стагоддзя. За непаўторны стыль чытачы і крытыкі далі яму мянушку  «Таранціна ад літаратуры».

Пяру пісьменніка належаць таксама такія вядомыя творы, як «Мост», «Песня каменя» і «Крокі па шкле».
 

У інтэрв'ю Бэнкс заяўляў, што не баіцца самай смерці.

«Лепш заставацца жывым. Але я не думаю, што баюся памерці. Увогуле, я атэіст і не веру, што мяне чакае вечнае жыццё пасля смерці. Вядома, было б цікава раптам даведацца, што яно там ёсць. Гэта было б вельмі нечакана: "Чорт, я памыляўся!" Але смерці я не баюся... Як і ўсе мы, я баюся пакутлівай смерці, прыкладам, ад раку ці чаго-небудзь такога. Пры гэтым я паспрабую, як і ў сваіх кнігах, падоўжыць сваё існаванне на Зямлі як мага даўжэй. Але ўсё залежыць ад сітуацыі».

newsru.com