Памёр народны майстар Мікалай Тарасюк
Пра смерць паведаміла Ларыса Быцко ў сваім Фэйсбуку.
Перад Новым годам ён перанёс інсульт, да якога дадалася пнеўманія.
Народны майстар Беларусі Мікалай Тарасюк жыў у вёсцы Стойлы на Пружаншчыне. Быў адзіным жыхаром у вёсцы. Яму было 82.
Ён займаўся разьбой па дрэве, чым і праславіўся. Выразаў цэлыя кампазіцыі. Найчасцей яны былі прысвечаны сялянскаму побыту. Але сярод фігурак былі чыноўнікі і кіраўнік дзяржавы. Свае фігуркі
майстар суправаджаў сатырычнымі подпісамі.
Творчасці Мікалая Тарасюка прысвечана некалькі альбомаў. Ён з’яўляецца лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне». Яго творы вядомыя як у Беларусі, так і за
мяжой.
Адпяванне Мікалая Тарасюка адбудзецца 16 студзеня ў 11.30 у Мікалаеўскай царкве на хутары Вяжное Пружанскага раёна. Там на могілках ён і будзе пахаваны побач з магілай сваёй жонкі.
nn.by