Новая беларуская літаратура ў электронным фармаце
Серыя дэбютных кніг "Пункт адліку", распачатая ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" у 2012 годзе, ужо налічвае дванаццаць выданняў.
![pa712.jpg pa712.jpg](/img/v1/news/full/pa712.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Першыя дзесяць цяпер можна спампаваць на сайце ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" у фармаце EPUB. Электронныя версіі кніг з'явіліся пры падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра.
![lit_bel.org__assets_images_2_ed99d78ffde3ae0dc481e4a76d4cbe91.jpeg lit_bel.org__assets_images_2_ed99d78ffde3ae0dc481e4a76d4cbe91.jpeg](/img/v1/images/lit_bel.org__assets_images_2_ed99d78ffde3ae0dc481e4a76d4cbe91.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дрэва энталіпт / Анка Упала - Мінск: Логвінаў, 2012. - 90 c. EPUB
"Да класікаў Анка Упала ставіцца не як дзіця, якое мусіць пераўзысці бацьку, а як унучка, якая гуляецца з дзедам" (с).
![lit_bel.org__assets_images_2_0c48408bead34aeb2aaf31934f3dd5c3.jpeg lit_bel.org__assets_images_2_0c48408bead34aeb2aaf31934f3dd5c3.jpeg](/img/v1/images/lit_bel.org__assets_images_2_0c48408bead34aeb2aaf31934f3dd5c3.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Объяснительная / Катерина Зыкова - Мінск: Логвінаў, 2012. - 35 c. EPUB
Зборнік тонкі ва ўсіх сэнсах. У ім 26 вершаў пра русалак, рыб, каткоў, коней, слівы, сыктыўкары; але насамрэч - пра каханне і крыху пра адзіноту.
![lit_bel.org__assets_images_2_07cbd037f9f998d1b6539e4c07d1a168.jpeg lit_bel.org__assets_images_2_07cbd037f9f998d1b6539e4c07d1a168.jpeg](/img/v1/images/lit_bel.org__assets_images_2_07cbd037f9f998d1b6539e4c07d1a168.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Хороший роман / Кирилл Дубовский - Мінск: Логвінаў, 2012. - 100 c. EPUB
Апавяданні пра трагічную смерць маладога графамана, нялёгкія офісныя будні, няшчаснае каханне, спробу нацыянальнага самавызначэння, сумную гісторыю ад работніка заапарка і не менш сумную споведзь мэнэджара сярэдняга звяна.
![lit_bel.org__assets_images_2_8b2099ee78d28dc5adf8b0421b4a8549.jpeg lit_bel.org__assets_images_2_8b2099ee78d28dc5adf8b0421b4a8549.jpeg](/img/v1/images/lit_bel.org__assets_images_2_8b2099ee78d28dc5adf8b0421b4a8549.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Птушкі.: [Тэкст] / Наста Манцэвіч. — Мінск : Логвінаў, 2012. — 50 с. EPUB
У зборнік увайшлі вершы і кароткая проза, дзе аўтар выяўляе новы для беларускага чытача погляд на жанчыну і яе самаўсведамленне, рэфлексуе над сваімі пачуцямі і адчуваннямі, закранае табуяваныя для збольшага патрыярхальнай беларускай літаратуры тэмы.
![lit_bel.org__assets_images_2_965998d109b0dc3aa0183639ccace10f.jpeg lit_bel.org__assets_images_2_965998d109b0dc3aa0183639ccace10f.jpeg](/img/v1/images/lit_bel.org__assets_images_2_965998d109b0dc3aa0183639ccace10f.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кнігу склалі кароткія апавяданні, якія напоўніцу раскрываюць тэму дзеда Мароза, тэму ровара, тэму Антона, які насамрэч Андрэй, і шмат іншых важных для пісьменніка тэм, актуалізуюць праблемы кубка кавы і тралейбуса.
![lit_bel.org__assets_images_2_2e706cbbabd7a9fd4209a68de7866f94.jpeg lit_bel.org__assets_images_2_2e706cbbabd7a9fd4209a68de7866f94.jpeg](/img/v1/images/lit_bel.org__assets_images_2_2e706cbbabd7a9fd4209a68de7866f94.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Арэхападзенне / Віялета Пачкоўская. Мн.: Логвінаў, 2013. — 38 с. EPUB
"Ціхая паэзія, быццам перашэпты каханых перад сном" (с)
![lit_bel.org__assets_images_2_ba8364a32bbe65b11acd2925a0778d2e.jpeg lit_bel.org__assets_images_2_ba8364a32bbe65b11acd2925a0778d2e.jpeg](/img/v1/images/lit_bel.org__assets_images_2_ba8364a32bbe65b11acd2925a0778d2e.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паэзія для Тані — “генератар касмічных галасоў”. Яе вершы нагадваюць пра існаванне паэзіі плыні свядомасці, культываванай французскімі сюррэалістамі (Андрэ Брэтон, Гіём Апалінэр) у пачатку мінулага стагоддзя.
![www.lit_bel.org__assets_images_2_34db88c269e30407353c69c62e35da0e.jpeg www.lit_bel.org__assets_images_2_34db88c269e30407353c69c62e35da0e.jpeg](/img/v1/images/www.lit_bel.org__assets_images_2_34db88c269e30407353c69c62e35da0e.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Асцярожна, дрэвы зачыняюцца / Кірыла Анохін: [Вершы] Мн.: Кнігазбор, 2013. — 56 с. EPUB
Ён піша не толькі вершы, але і маўчанне, у якім яны гучаць. Кірыла Анохін ведае, чым і як трэба пацерці старое, пакрытае іржой слова, каб яно ажыло і само здзівілася свайму новаму існаванню.
![lit_bel.org__assets_images_2_13f048d0b3ce07c32e1a85bc339d032c.jpeg lit_bel.org__assets_images_2_13f048d0b3ce07c32e1a85bc339d032c.jpeg](/img/v1/images/lit_bel.org__assets_images_2_13f048d0b3ce07c32e1a85bc339d032c.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
70% вады / Уладзь Лянкевіч: [Вершы] — Мн.: Кнігазбор, 2013. — 54 с. EPUB
Кніга "ўключае адзін скрадзены і некалькі дзясяткаў сваіх вершаў з музыкай і без".
![lit_bel.org__assets_images_2_971520a8fcc23d2e92bddfbde00e3dac.jpeg lit_bel.org__assets_images_2_971520a8fcc23d2e92bddfbde00e3dac.jpeg](/img/v1/images/lit_bel.org__assets_images_2_971520a8fcc23d2e92bddfbde00e3dac.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сарочае радыё. Лісты падзякі / Кацярына Оаро. — Мн.: Кнігазбор, 2013. — 94 с. EPUB
Гарадская моладзевая проза на вострасацыяльную тэматыку.
![lit_bel.org__assets_images_2_b154416f7c641ecb98d931df5ee9161e.jpeg lit_bel.org__assets_images_2_b154416f7c641ecb98d931df5ee9161e.jpeg](/img/v1/images/lit_bel.org__assets_images_2_b154416f7c641ecb98d931df5ee9161e.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Верхні горад / Антон Рудак: [Вершы] — Мн.: Кнігазбор, 2014. — 86 с.
«Верхні горад» — гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць.
![lit_bel.org__assets_images_2_754a2be98a3b9d90452bbcdea67b2c7a.jpeg lit_bel.org__assets_images_2_754a2be98a3b9d90452bbcdea67b2c7a.jpeg](/img/v1/images/lit_bel.org__assets_images_2_754a2be98a3b9d90452bbcdea67b2c7a.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Полигон / Андрей Лазуткин. — Мн.: Кнігазбор, 2014. — 160 с.
Автор обозначил жанр своего произведения, как ост-модерн. Есть здесь и альтернативная история, и дизель-панк, и свойственный прозе двадцатилетних цинизм и стеб, но главное - это динамичная и острая, честная и талантливая проза.