Мясцовыя ўлады ў Полацку русіфікавалі помнікі прыроды
Рашэннем Полацкага райвыканкама «пераўтвораныя» назвы помнікаў прыроды мясцовага значэння, паведамляе Свабода.

Як адзначаецца на Нацыянальным інтэрнэт-партале, дзе апублікаваны дакумент, на падставе артыкула 22 закона «Аб прыродных тэрыторыях, якія асабліва ахоўваюцца», Полацкі райвыканкам вырашыў «пераўтварыць»:
- Геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння «Вялікі камень Косараўскі» ў геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння «Большой камень Косаревский»
- Геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння «Вялікі камень Бікульніцкі» ў геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння «Большой камень Бикульничский»
- Геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння «Пярун-камень Полацкі» ў геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння «Перун-камень Полоцкий»
- Геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння «Вялікі камень Глінскі» ў геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння «Большой камень Глинский»
- Геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння «Вялікі камень Туржэцкі» ў геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння «Большой камень Туржецкий»
- Геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння «Барысаў камень Полацкі» ў геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння «Борисов камень Полоцкий».
Прычыны моўнай рэвізіі прыродных аб’ектаў не называюцца.