«Mirum Music Festival 2014» – 9 жніўня, Мірскі замак. Далучайся!
Лета няўмольна імкнецца да свайго завяршэння, і для таго, каб зрабіць яго незабыўным і непаўторным, застаецца ўсё менш часу. Выдатнай крыніцай ярскравых летніх эмоцыяў і ўражанняў можа стаць Миром Music Festival 2014, які адбудзецца 9 жніўня ў маляўнічым месцы Беларусі – на адкрытай пляцоўцы каля Мірскага замка.
Арганізатары фестывалю прапануюць з’ехаць ад шуму вялікіх гарадоў і акунуцца ў вір выдатнай музыкі і рамантычнай атмасферы Мірскага замка.
Фестываль пройдзе ў трэці раз і будзе доўжыцца з вечара 9 жніўня (пачатак а 18-ай гадзіне) да раніцы 10 жніўня.
«Mirum Music Festival 2014» — гэта жывая атмасфера лета і выдатны склад артыстаў, музыка якіх зможа задаволіць густы самых патрабавальных меламанаў. Музычныя
прадстаўленні разгорнуцца адразу на дзвюх пляцоўках: на галоўнай сцэне на Зялёным лузе перад Мірскім замкам сваю творчасць прадставяць джазавыя і блюзавыя выканаўцы, а на летняй тэрасе кафэ-бара
«Мірум» будуць гучаць дыджэйскія сэты.
Хэдлайнерам галоўнай сцэны стане непаўторная Ніно Катамадзэ, якая, дзякуючы свайму выканальніцкаму таленту і неверагоднай здольнасці да імправізацыі, атрымала вядомасць не толькі на радзіме, у
Грузіі, але і далёка за яе межамі.
Выступіць Ніно Катамадзэ ў суправаджэнні гурту «Insight».
Таксама на асноўнай пляцоўцы адбудуцца выступы джазавай выканаўцы з Расіі Ніны Карлсан (Nina Karlsson), спявачак Сафі Вілі (Украіна) і Мігле Вільштэйн (Migloko) (Літва). Беларусь будзе
прадстаўленая праектам «Shuma» і «Mustelide». Артыстам з гэтага гурта атрымалася злучыць сучасную электронную музыку з беларускімі этнічнымі матывамі –
настолькі кампазіцыі калектыву дзівяць сваёй самабытнасцю і арыгінальнасцю гучання.
Весці рэй на пляцоўцы тэрасы будзе культавы лонданскі дыджэй Atjazz.
Кампанію ангельцу складуць аўстрыец Fantastic Man, а таксама айчынныя дыджэі: BV, GAAMER, INDUSS, 50K, A GLADE, FUNKYJAWS, VERDE, ALEX D, FOUR WALSS, LAUREL.
Акрамя інтрыгоўнай музычнай праграмы, гасцей фестывалю чакаюць: выстава мем-Музея Электроннай Музыкі, прадстаўленні ад Гранд Тэатру і Тэатру Лялек «Дом Сонца», арт-выстава ад
«RedBull», светлавыя інсталяцыі, запуск новага беларускага фаст-фуду «дранікі-на-ходзе», паказ фільма з серыі «Тузін. Немаўля» з музыкай Сяргея
Пукста і мноства іншых забаваў.
Будзе прадугледжанае месца для кэмпінгу, на якім кожны ахвочы зможа разгарнуць намёт.
Сёлета падтрымку фестывалю акажа Гарадзенская абласная філармонія, якая валодае найлепшым мабільным комплексам у вобласці, а гэта азначае, што сцэна, гук, святло будуць на найвышэйшым
узроўні!
Даведкі па тэлефонах: + 375 (33) 617 07 42,
а таксама на сайце: mirummusicfestival.by