Курсы "Мова нанова" збіраюць ахвяраванні

Папулярныя моўныя курсы нядаўна атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю, а значыцца, і легальную магчымасць збіраць ахвяраванні як асабіста (пакуль толькі на мінскіх занятках), так і праз банкаўскі рахунак.



images_movananova.jpg

Перавод любой сумы грошай можна зрабіць як у любым аддзяленні любага банка, гэтак і праз інтэрнэт (у каго такая функцыя дасяжная для карткі).

Арганізатары абвяшчаюць, што сабраныя сродкі пойдуць на дзейнасць курсаў (новыя праекты, арэнда памяшканняў, набыццё канцтавараў і тэхнікі, правядзенне мерапрыемстваў. і г.д.) у 8 цяперашніх гарадах: Мінску, Гародні, Берасці, Магілёве, Віцебску, Маладзечне, Баранавічах, Бабруйску. Справаздачы пра выкарыстанне грошай будуць публікавацца на сайце курсаў.
Рэквізіты для ахвяраванняў.
Установа “Мова Нанова”
УНП 192385028
Нумар рахунка ў беларускіх рублях: 3015153720008
ЗАТ “БСБ Банк”
Рэспубліка Беларусь, 220004
г. Мінск, пр. Пераможцаў, 23, корп. 3
К/р 3200001750013 у НБ РБ
БІК 153001175
УНП 807000069
АКПА 37580914
Прызначэнне ахвяравання (на ваш выбар, але нешта з гэтага трэба ўказаць абавязкова):
— на статутныя мэты
— функцыянаванне і развіццё ўстановы;
— ажыццяўленне адукацыйнага працэса (правядзенне курсаў, у тым ліку аплата арэнды памяшкання, закупка канцылярскіх тавараў);
— набыццё прадметаў гаспадарчага карыстання.
— аплата працы работнікаў установы*.
— аплату ўнёскаў, падаткаў
Заўважым, што ахвяроўваць могуць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь.