Курэйчык збіраецца зняць сіткам пра Шабаны і просіць беларусаў сабраць грошы

Кіно пра менскі раён Шабаны мае шанец на рэалізацыю. Пачаўся збор сродкаў на сіт-ком-серыял пад працоўнаю назваю «ГараШ». 



szabany.jpg

За праект узяліся кампазітар Зміцер Фліга, рэжысёр і аператар Аляксандр Крупіна ды беларускі кінематаграфіст Андрэй Курэйчык. У ягонай фільмаграфіі значацца сцэнары для камерцыйна паспяховых расейскіх фільмаў «Любовь-морковь» і «Ёлкі», ён жа – сцэнарыст і рэжысёр стужкі «Вышэй за неба». 
Тварам фільму «ГараШ» будзе брутальны вакаліст «Нейра Дзюбеля» Аляксандр Кулінковіч. Менавіта ён, калі сродкі будуць знойдзеныя, пакажа таямніцы жыцця ў Беларусі. Праект называюць пратэстам супраць пошласці, афіцыёзу, таннага пафасу ды «саўка». Усяго на стужку патрэбна 80 000 000 рублёў. Людзі, гатовыя зрабіць свой унёсак, у залежнасці ад яго памеру могуць разлічваць на DVD з фільмам, запрашэнне на прэм’еру ці на абед са стваральнікамі стужкі.
Іншыя тэмы: У Гомельскім драматычным тэатры Павел Харланчук паставіў спектакль паводле Быкава. Алесь Камоцкі сабраў менчукоў на вечары памяці Рыгора Барадуліна. Сканфіскаваны нацыстамі шэдэўр габрэйскага мастацтва «Партрэт мужчыны» вярнулі дачцэ калекцыянера.


belsat.eu