«Камяніца» ўжо не таямніца!
Арганізатары аднаго з самых яскравых фолкавых open-air’аў Беларусі — фэста «Камяніца», які штогод адбывааецца ў Музеі народнай архітэктуры і побыта пры падтрымцы генеральнага партёра ААТ «Банк БелВЭБ», да апошняга не паведамлялі пра тое, хто ў гэтым годзе стане ўдзельнікам, а тым больш хэдлайнерам, музычнага мерапрыемства. Гэта тлумачылася невызначаннасцю каляндарнага плана многіх артыстаў, як ў Беларусі, так і за яе межамі.
Анатоль Мяльгуй
Але тэрмін надыйшоў і фолк-выкнаўцы, гурты выказалі сваё слова адносна ўдзелу ў фолк-фэсце «Камяніца». Сёлета яны прадставіць пяць краін: Беларусь, Украіну, Расію, Польшчу і
Чэхію.
Калі браць айчынных выканаўцаў, ды бараніць гонар беларускага фолк-мадэрну выпала такім прызнаным майстрам, як легендарныя «Троіца» і KRIWI з чароўнай Веранікай Кругловай.
Больш маладую плынь прадставіць электронны праект Shuma, які будзе выступаць з падтрымкай светлавога шоў, і гурт Re1ikt — нядаўні пераможца фэста «Амбасовішча». Гэтым разам
Re1ikt не будзе граць свой магістральны post-metal, а прадставяць старыя і новыя фолк-кампазіцыі ў акустычным выкананні. На малой сцэне таксама выступяць фолк-гурты «Рада»,
«Горынь» і «Ягорава гара», а на вялікай сцэне — фолк-тэатр «Яварына».
Акрамя айчынных выканаўцаў слухачоў «Камяніцы-2014» будуць здзіўляць сваімі музычнымі пошукамі і знаходкамі такія гурты, як Ahmed Ma Hlad з Чэхіі і ўкраінцы з гурта
«Бандурбэнд», а таксама госці з Расіі — «Отава-Ё», якія апрацоўваюць і выконваюць фолк у стылі r-&-b. А вось Караліна Ціхай і Бартэка Палыга
— вядомыя фолк-музыканты з Польшчы прадставяць беларускім слухачам сваю ўнікальную шматмоўную праграму.
Памятаючы поспех мінулых фестывальных падзей, адным з галоўных хэдлайнераў арганізатары фэста зноў запрасілі знакамітага ўкраінскага выканаўцу, лідара гурта «Воплі Відаплясова»
Алега Скрыпку. Алег выступіць перад беларускай публікай з адмысловым DJ-сэтам. Сапраўды, Алег Скрыпка стаў адным з самых любімых артыстаў беларускіх слухачоў і ў гэтым можна будзе переканацца яшчэ
раз!
Нагадем, што ўсе сродкі, якія паступяць на рахунак аргнізатараў ад продажу білетаў, будуць накіаваны на рэканструкцыю і захаванне экспанатаў Музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо (4
км за аўтарынкам «Малінаўка»). Кошт білета на фестываль – 60 тысяч беларускіх рублёў.
Арганізатары нагадваюць, што тым глядачам, якія завітаюць на фэст у нацыянальных строях, (мужчынскі павінен складацца з галаўнога ўбора, кашулі, пояса, нагавіц, камізэлькі, жаночы -- галаўнага
ўбора (акрамя дзяўчат), спадніцы, фартуха, кашулі, пояса), ўваход будзе бясплатным.
Акрамя канцэртных выступленняў фолк-выканаўцаў, наведвальнікаў фэста «Камяніца» чакае традыцыйны кірамаш раместваў, старадаўнія танцы і гульні пад народныя музычныя
інструменты, а таксама майстар-класы па гатаванню беларускіх страў ад вядомых шэф-кухараў.
Пачатак фэста «Камяніца»6 верасня ў 12.00, заканчэнне ў 22 гадзіны, інфалінія: (033) 673-83-97.