Калядны зварот апостальскага візытатара для беларусаў замежжа айца Аляксандра Надсана.
“У гэтыя дні царква ўспамінае праведнікаў, якія жылі да нараджэння Хрыста, і былі або ягонымі продкамі паводле цела, або захавалі вернасць Богу і веру ў прыйсце Збавіцеля", — кажа ў сваім пасланні айцец Аляксандр Надсан:
Фота new.nv-online.info
— Ёсць нешта боскае ў бескарыслівых учынках для дабра іншых. Не чакаючы падзякі, Бог, які ў сваёй бязмежнай дабрыні стварыў нас і захацеў стаць адным з нас, не мае патрэбы ў
нашай удзячнасці, але пачуццё ўдзячнасці неабходнае для нас саміх, бо яно прыходзіць з усведамленнем нашага месца ў плане Божага тварэння. Ягоная дабрыня ў адносінах да нас —
бескарыслівая, і калі Ён чакае ад нас пачуцця ўдзячнасці, дык гэта перадусім для нашага дабра, як доказ, што наша сэрца на сваім месцы.
Дык хай Бог, які ў сваёй бязмежнай любові захацеў стаць адным з нас, напоўніць любоўю сэрцы нашыя, каб згінула злосць і нянавісць, каб мы ўсе сталі адной сям’ёй і маглі разам усклікнуць:
“Слава на вышынях Богу, супакой на зямлі, добрая воля сярод людзей!" — кажа ў сваім калядным звароце айцец Аляксандр Надсан.
Беларускае Радыё Рацыя